• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Закрытыя суды – гэта нязграбная спроба схаваць ад грамадскасці рэальны стан спраў». Зікрацкі – пра закрытыя суды ў СІЗА

    16 чэрвеня, 2021

    «Учора стала вядома, што крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова будзе разглядацца Гомельскім абласным судом у закрытым рэжыме проста ў СІЗА.

    Разгляд справы ў закрытым судовым пасяджэнні дапускаецца ў выключных выпадках: напрыклад, калі гаворка ідзе пра захаванасць дзяржаўных сакрэтаў, прадухіленне распаўсюджвання звестак пра інтымныя бакі жыцця, у выпадках, калі злачынства здзейсніла асоба, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.

    Відавочна, што закрытыя суды – гэта нязграбная спроба схаваць ад грамадскасці рэальны стан спраў. Усім відавочна, што на працягу больш за год следства не сабрала ніводнага доказу вінаватасці Сяргея Ціханоўскага і іншых абвінавачаных па гэтай справе. Да гэтага ў закрытым рэжыме правялі крымінальная справы супраць Паўла Севярынца, Ірыны Шчаснай, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніч, Паўла Юхневіча, Зміцера Казлова і Максіма Вінярскага. Усе гэтыя людзі не здзейснілі нічога незаконнага, і рэжым проста баіцца, што гэта стане вядома ўсім, калі справа будзе слухацца адкрыта.

    Чарговы здзек над абвінавачанымі і іх сваякамі – гэта намер правесці пасяджэнне ў СІЗА. Нам вядома, што Гомельскі абласны суд валодае неабходнымі тэхнічнымі ўмовамі для правядзення пасяджэння ў будынку суда. Прычына, па якой было вырашана правесці пасяджэнне не ў будынку суда, традыцыйна не агучваецца. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што адзіны дакумент, у якім сказана пра магчымасць праводзіць выязныя судовыя пасяджэнні па-за памяшканняў судоў, – гэта пастанова Пленума Вярхоўнага суда аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя.

    Вось такім чынам рэжым забяспечвае галоснасць крымінальных спраў – прызначае закрытыя пасяджэнні і нават праводзіць іх у СІЗА, каб сваякі не змаглі ўбачыць сваіх блізкіх, а самі абвінавачаныя не бачылі падтрымкі народа.

    Але мы ведаем, што беларусы падтрымліваюць палітвязняў і разам змагаюцца за свой выбар. Мы не спыняемся і абавязкова даможамся таго, каб у новай Беларусі суды былі па-сапраўднаму незалежнымі, а судовыя пасяджэнні ніколі не даводзілася хаваць ад грамадскасці».

    Апошнія навіны