«Беларусы ўжо тыдзень праводзяць мітынгі на мяжы. І заўтра, у суботу, 12 чэрвеня, людзі ахопяць пікетамі мяжу Беларусі ад Латвіі да Украіны. Яны патрабуюць адкрыцця наземных межаў з боку Беларусі, а таксама неадкладнага ўвядзення санкцый ЕС супраць рэжыму.
Я ўдзячная ўсім, хто не забываецца пра беларусаў, якія засталіся ў закладніках па той бок мяжы. Я веру, што хутка пункты пропуску перастануць быць вышкай лагера для зняволеных, і ўсе беларусы змогуць вярнуцца дадому, каб абняць сваіх родных».
Час пачатку акцый:
Польшча (Баброўнікі, Кузніца, Цярэспаль, Кукурыкі) – пачатак а 12:30.
Літва (Мядзінінкай) – пачатак а 13:30.
Украіна (Даманава, Новыя Ярылавічы) – пачатак а 13:30.