• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзве галоўныя мабілізацыйныя сілы аб’ядналіся: стрым «Рабочага руха» і плана «Перамога» з адказамі на пытанні беларусаў

    23 чэрвеня, 2021

    Заўтра, 24 чэрвеня, а 20:00 стваральнікі «Рабочага руха» і плана «Перамога» на канале «Маланка Медыя» правядуць сумесны стрым і адкажуць на пытанні па абедзвюх мабілізацыйных ініцыятывах.

    «Рабочы рух» – гэта платформа, якая аб'ядноўвае сілы працоўных беларусаў для абароны іх грамадзянскіх, працоўных правоў і свабодаў. Мэта «Руху» цяпер – нарасціць патэнцыял для агульнанацыянальнай стачкі не толькі намаганнямі супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў, але і настаўнікаў, медыкаў, айцішнікаў, спартоўцаў, студэнтаў, ІП, будаўнікоў – да «Руху» можа далучыцца кожны чалавек, які працуе ў Беларусі.

    План «Перамога» – гэта ініцыятыва САЦ на базе ByPol. Па сутнасці, гэта сцэнар скаардынаваных дзеянняў для кожнага зарэгістраванага ў чат-боце плана «Перамога» беларуса. Гэтыя дзеянні трэба будзе ажыццявіць адзін раз, да гэтага ніякія заданні не высылаюцца. Зараз САЦ збірае заяўкі ў бота (ваша імя і дакладны адрас не патрабуюцца), каб у патрэбны момант масава, скаардынавана і адначасова выслаць апавяшчэнні пра канкрэтныя дзеянні.

    Зараз «Рабочы рух» і план «Перамога» аб'ядналі намаганні. Гэта значыць, што дзве самыя галоўныя мабілізацыйныя ініцыятывы становяцца часткай аднаго плана, дапаўняючы і ўзмацняючы дзеянні адна адной. Калі вы працоўны чалавек, вы можаце зарэгістравацца як у «Руху», так і ў плане «Перамога».

    • Для каго створаны «Рабочы рух» і як стаць яго часткай

    Кожны, хто працуе на дзяржслужбе, таксама як ІП ці наёмны супрацоўнік у прыватным бізнесе, можа далучыцца да «Рабочага руху» і атрымліваць задачы, якія ўжо зараз набліжаюць агульнанацыянальную стачку. Для гэтага:

    – Зарэгіструйцеся на платформе https://www.stachka.org.
    – Аб'ядноўвайцеся з калегамі і знаёмымі, атрымлівайце інфармацыйную рассылку з інструкцыямі з бота @stachka_by_bot і дзейнічайце.
    – Дасылайце ў тэлеграм-бот @ruh_connect_bot інфармацыю пра тое, што адбываецца на вашым месцы працы.

    • Для каго створаны план «Перамога» і як далучыцца да яго

    Кожны, хто хоча ўвайсці ў шэрагі негвалтоўнага супраціву рэжыму, можа адправіць заяўку і далучыцца да плана. Для гэтага:

    – Адкрыйце чат-бот @plan_peramoga_bot і адкажыце на пытанні, у якім раёне вы жывяце і якімі рэсурсамі валодаеце. Будзьце ўважлівыя: сапраўдны бот «Перамогі» не патрабуе пазначаць імя і нумар тэлефона.
    – Пасля гэтага бот выдаліць перапіску з вамі – а ў патрэбны момант вы атрымаеце інструкцыю, распрацаваную адмыслова для вас.

    У мэтах бяспекі абедзве ініцыятывы не патрабуюць асабістай інфармацыі, а ўсе названыя дадзеныя шыфруюцца.

    Апошнія навіны