На сустрэчы з прэм'ер-міністаркай Ціханоўская:
– падзякавала ўраду Літвы за цвёрдую пазіцыю і падтрымку беларусаў. З 1 лютага Літва спыняе транзіт беларускага калію, што павінна паўплываць на кашалькі рэжыму;
– падкрэсліла, што трэба працягваць эканамічны ціск на рэжым на фоне рэпрэсій, якія працягваюцца;
– абмеркавала з прэм'ер-міністаркай адзіную пазіцыю дэмсілаў па незаконным «рэферэндуме» рэжыму, які пройдзе ў Беларусі 27 лютага;
– перадала Шыманітэ пакет прапаноў па падтрымцы беларускай дыяспары ў Літве і рэлакантаў – у пытаннях віз і пражывання, дакументаў, працаўладкавання, псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі, а таксама культурных праектаў. Таксама важна аказаць візавую падтрымку тым беларускім рэлакантам, якія ў выпадку патэнцыйнай пагрозы вайны вырашаць пакінуць Украіну.
Святлана Ціханоўская запрасіла Інгрыду Шыманітэ прыняць удзел у Беларускім бізнес-форуме ў Вільні 22-23 лютага.