Святлана Ціханоўская выказала падтрымку прэзідэнтцы і яе намаганням па інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі Саюз, а таксама ў сувязі з крызісам, выкліканым вайной Расіі супраць Украіны. Ціханоўская падзякавала за рашэнне Малдоўскага парламента стварыць фармальную групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. Лідаркі абмеркавалі супрацу на міжнароднай арэне, удзел Беларусі ў Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які пройдзе ў чэрвені ў Малдове.
Святлана Ціханоўская > Навіны > У Давосе Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду
У Давосе Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду
18 студзеня, 2023