11 лістапада а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам на рускую мову па тэме «Беларускія юрысты і праваабаронцы пад пагрозай: неабходная падтрымка і далейшыя крокі».
Мадэратарка:
- Вікторыя Андруковіч, палітычны аналітык і грамадзянская актывістка, навуковая супрацоўніца Інстытута міжнародных адносінаў e.V. (ifa), Штутгарт.
Спікеры:
- Сяргей Зікрацкі, эксперт па прававых пытаннях, былы адвакат, які абараняў палітычна матываваныя справы Максіма Знака, Кацярыны Андрэевай і іншых палітвязняў.
- Вікторыя Фёдарава, сузаснавальніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі; старшыня арганізацыі «Прававая ініцыятыва», сяброўка Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
- Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).
- Людміла Казак, адвакатка, якая абараняла многія палітычна матываваныя справы ў Беларусі; чацвёртая абаронца Марыі Калеснікавай, намінантка на міжнародную прэмію Lawyers for Lawyers і IBA.
Падчас вебінару абмяркуюць:
– Што адбываецца з беларускімі праваабаронцамі і адвакатамі, якія працуюць над іх справамі?
– Як міжнародная супольнасць можа дапамагчы ў гэтай сітуацыі?
– Якія дзеянні ўжо прымаюцца і якія яшчэ павінны быць прынятыя для абароны беларускіх праваабаронцаў і адвакатаў на міжнародным і мясцовым узроўнях?
Дыскусія адбудзецца ў анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.