• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША

    17 сакавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША на слуханні па пытанні дэмакратычнага руху ў Беларусі і лідарства жанчын. Правёў слуханне Біл Кіцінг, кіраўнік падкамітэту па Еўропе, энергетыцы, навакольным асяроддзі і кібербяспецы. На слуханні таксама выступіў Крыс Сміт, чалец Камітэта і аўтар Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі.

    Святлана Ціханоўская:
    падзякавала кангрэсменам, ураду ЗША за падтрымку беларускага народа, прыняцце Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі, увядзенне санкцый супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі;
    – распавяла пра масавыя рэпрэсіі супраць беларускага народа, праваабарончых арганізацый, незалежных медыя, а таксама пра загінулых мірных пратэстоўцаў, у тым ліку, пра Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнку;
    – падзялілася гісторыямі смелых беларусак, якія мірна змагаюцца за свабоду ў краіне, – Ніны Багінскай, Вольгі Хіжынковай, Алены Леўчанка, Дар'і Чульцовай, Кацярыны Андрэевай;
    – распавяла пра пратэсты, што працягваюцца, акцыі салідарнасці і крэатыўныя формы супрацьстаяння рэжыму;
    заклікала ЗША ўзмацніць ціск на рэжым і дыпламатычна ізаляваць яго, увесці санкцыі супраць «кашалькоў» Лукашэнкі, судовых органаў, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі; 
    – заклікала аказваць больш дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, незалежным медыя, бізнесу, а таксама садзейнічаць міжнароднай медыяцыі выхаду з крызісу ў Беларусі пры пасярэдніцтве АБСЕ.

    Пасля выступу Святланы Ціханоўскай кангрэсмены, якія прадстаўляюць падкамітэт, задалі абранай лідарцы Беларусі шэраг пытанняў пра сітуацыю ў Беларусі. Палітыкаў цікавіла, якая далейшая стратэгія Офіса Ціханоўскай, якая сітуацыя з мірнымі пратэстамі беларусаў, якія канкрэтныя крокі дапамогі беларусам Ціханоўская рэкамендуе Кангрэсу ЗША, як падтрымаць незалежныя медыя Беларусі, як беларусы спраўляюцца з пандэміяй ва ўмовах дыктатуры і як амерыканцы могуць далучыцца да святкавання Дня Волі 25 сакавіка. Палітыкі ЗША выказалі падтрымку беларусам і мірнай барацьбе народа за свабоду і дэмакратыю.

    «Беларусы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным па маштабах крызісам правоў чалавека, але яны працягваюць супрацьстаяць», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

    Слуханні ў Кангрэсе ЗША ўзмацняюць заўважнасць праблемы, якая абмяркоўваецца, задаюць тон у абмеркаванні канкрэтнай праблемы сярод палітычнай эліты ЗША, з'яўляюцца аўтарытэтнай крыніцай пры фармаванні знешняй палітыкі ЗША.

    Поўны тэкст сведкавых паказанняў Святланы Ціханоўскай на слуханні даступныя па-ангельску

    Апошнія навіны