Святлана Ціханоўская 1-4 ліпеня адправіцца ў Ісландыю па запрашэнні міністра замежных спраў Ісландыі Гудлаўгура Тур Тардарсана. Акрамя кіраўніка МЗС, Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністаркай Катрын Якабсдаўцір, спікерам Альтынга Стэйнгрымюрам Сігфусанам і рэктарам Ісландскага ўніверсітэта Ёнам Бенедыктсанам.
Ісландцы актыўна падтрымліваюць Беларусь на міжнароднай арэне – Ісландыя стала адной з 17 краін АБСЕ, якія запусцілі «Маскоўскі механізм» па сітуацыі ў Беларусі.
Гэта другі візіт Святланы Ціханоўскай у краіну, якая не ўваходзіць у склад Еўрасаюза – першай была Швейцарыя.