• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт Ціханоўскай у Прагу: сустрэчы з прэзідэнтам, прэм’ерам, міністрамі і парламентам

    06 чэрвеня, 2021

    Сёння па запрашэнні Сената Чэхіі Святлана Ціханоўская прыбыла ў Прагу. У замку Лані яе прыме прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, ва ўрадавым палацы – прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш. Таксама яна правядзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам і выступіць са зваротам да Сената Чэхіі. Ціханоўская таксама сустрэнецца з беларусамі, якія сталі ахвярамі катаванняў і гвалту з боку сілавікоў і праходзяць рэабілітацыю ў Чэхіі.

    Падчас візіту ў Чэхію запланаваныя сумесныя сустрэчы з амбасадарамі Канады, Мексікі, Літвы, ПАР, Эстоніі, ЗША, Румыніі, Партугаліі, Аргенціны, Чылі, Ірака і іншых дзяржаў, якія падтрымліваюць народ Беларусі.

    Падчас візіту яна плануе абмеркаваць справу Рамана Пратасевіча, дапамогу беларускім СМІ і праваабаронцам, санкцыі супраць памагатых рэжыму, стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў, праграмы рэабілітацыі для пацярпелых.

    Ціханоўская: «Чэхія з самага пачатку актыўна падтрымлівала Беларусь і беларусаў у нашай барацьбе за свабоду. Яна першай прыняла пацярпелых і заступалася за нас на міжнароднай арэне. Беларусы ўсё гэта бачаць і адчуваюць. Я еду ў Прагу, каб выказаць падзяку і знайсці рашэнні, як Чэхія можа дапамагчы нам, беларусам, спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прыйсці да новых выбараў».

    Апошнія навіны