27 лютага ў 14:00 беларусы сустрэнуцца на ўчастках, каб зрабіць свае бюлетэні нядзейснымі. У гэтым відэа – падрабязней пра тое, што важна зрабіць у дзень «рэферэндума».
А вось што вы можаце зрабіць ужо зараз:
- Прайсці апытанне на платформе «Голас» (у Viber або Telegram).
- Распавесці пра адзіную стратэгію сябрам і знаёмым, знайсці аднадумцаў, разам з якімі пойдзеце на ўчастак.
- Даведацца, хто можа ўваходзіць у камісію на вашым участку.
- Стаць грамадзянскім кантралёрам і ананімна паведамляць пра парушэнні ў чат-бот @zubr_in_bot
Калі вы знаходзіцеся па-за Беларуссю, вы можаце азнаёміцца з планам для беларусаў замежжа.
Больш падрабязна пра адзіную стратэгію можна прачытаць тут.