Святлана Ціханоўская заклікала далучацца да запушчанага беларускімі працоўнымі «Рабочага руху» праз платформу stachka.org (сайт адкрываецца з VPN). Мэта руху – нарошчваць сілы для агульнай стачкі і абараняць правы працоўных прадпрыемстваў і кампаній.
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на найбольш частыя пытанні беларусаў пра дыялог для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.
– Чаму вы кажаце пра перамовы, калі ў краіне такія рэпрэсіі?
– Якія краіны ўжо пагадзіліся дапамагчы беларусам?
– Як вы збіраецеся прывесці рэжым да перамоў?
– З кім з чыноўнікаў, ваеначальнікаў ці бізнесоўцаў вы кантактавалі?
Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі правялі анлайн-нараду Кабінета прадстаўнікоў. Кабінет займаецца распрацоўкай канцэпцыі новага Выбарчага Кодэкса, праграмай эканамічных рэформаў, аналізам Кодэкса па адукацыі і правядзеннем дыскусіі па праекце Канстытуцыі.
Святлана Ціханоўская правяла пасяджэнне Асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, на якім абмеркавалі рамачны дакумент фармавання перамоўнай групы па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Таксама абмеркавалі кампанію па прасоўванні канцэпцыі Нацыянальнага прымірэння.
Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык правёў аналіз таго, што рэжым хоча змяніць у Канстытуцыі – «і зноў робіць гэта ўпотай ад народа».
Святлана Ціханоўская выступіла на Польскім эканамічным форуме, дзе заклікала польскіх палітыкаў і бізнес-лідараў падтрымаць барацьбу беларусаў за свабоду. На гэтым жа форуме Франак Вячорка разам з дарадцам прэзідэнта Польшчы і былога міністра замежных спраў Польшчы прыняў удзел у дэбатах на тэму адносін новай адміністрацыі ЗША і краін Усходняй Еўропы.
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванні з лекарамі, працоўнымі, дыяспарамі і студэнтамі. Валер Кавалеўскі на анлайн-сустрэчы дыяспар распавёў пра бліжэйшыя міжнародных сустрэчы Офіса. Франак Вячорка правёў анлайн-сустрэчу з валанцёрамі – пра тое, як можна ўзмацняць ціск на рэжым для прымусу да дыялогу з народам.
Валанцёры офіса запусцілі кампанію #мненужныпереговоры. Бліжэйшыя 4 тыдні яны будуць распавядаць, як кожны з нас можа наблізіць перамовы.
Офіс правёў працоўныя кансультацыі па падрыхтоўцы да сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, на якой будуць разглядацца два даклады па Беларусі: пра выбары і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. На 19 красавіка запланаваная анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай з Марыяй Пейчыновіч-Бурыч, генеральнай сакратаркай Рады Еўропы.
Амбасадарка ЗША Джулія Фішэр накіроўваецца ў Вільню з візітам у Офіс Ціханоўскай. Таму каманда правяла папярэднія кансультацыі па ўзгадненні парадку дня з Дзярждэпартаментам ЗША і Радай па нацыянальнай бяспецы ў Белым доме.
У інтэрв’ю каналу «Краіна для жыцця» Кавалеўскі адказаў на пытанні аб будучых санкцыях, вызваленні зняволеных па палітычных матывах, настроях сілавікоў і ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі – ад Расіі і Украіны да Кітая і Японіі.
Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч распавёў пра страчанае дзесяцігоддзе пры Лукашэнку: заробкі зменшыліся, а Беларусь стала адной з самых бедных краін Еўропы. Гэтым ён падкрэсліў важнасць рэформаў у Беларусі.
Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з паслом Украіны ў Беларусі Ігарам Кізімам і распавёў пра сэнс, вартасці і перспектывы канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: TRT World, Verslo zinios (Літва), INTEX-PRESS (Беларусь, Баранавічы), LRT (Літва), Dagblad Trouw (Нідэрланды), Radio 1 (Нідэрланды).