• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі правялі анлайн-нараду Кабінета прадстаўнікоў

    13 красавіка, 2021

    – Вырашана сабраць і паказаць міжнародным партнёрам канкрэтныя гісторыі пра катаванні ў Беларусі (на прыкладзе гісторыі палітыка Мікалая Казлова) і прымусовай працы вязняў. Прадстаўнік па эканоміцы Алесь Аляхновіч заявіў, што «як мінімум 50 000 зняволеных у Беларусі выкарыстоўваюць як рабскую сілу – без выканання патрабаванняў па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а таксама адэкватнай аплаты працы (зарплата можа скласці 10 даляраў у месяц). Права адмовіцца – няма, бо можа быць расцэнена як злоснае парушэнне парадку. Пры гэтым прадукт такой працы рэжым экспартуе ў іншыя краіны, і ім трэба пра гэта ведаць».

    – Алесь Аляхновіч рыхтуе дакумент аб эканамічных рэформах, неабходных у Беларусі. У найбліжэйшы час Аляхновіч адкажа на пытанні беларусаў у інтэрв'ю на youtube-канале «Краіна для жыцця».

    Прадстаўнік па рэформе Канстытуцыі Анатоль Лябедзька працягвае публічную дыскусію пра часткі праекта Канстытуцыі, у тым ліку з міжнароднай супольнасцю – уключаючы Германію, Аўстрыю, Літву, Польшчу, Чэхію, Украіну.

    Спецпрадстаўнік па выбарах Аляксандр Шлык услед за палажэннямі аб выбарах распрацоўвае канцэпцыю новага Выбарчага Кодэкса, паколькі стары быў прыняты два дзясяткі гадоў таму і даўно састарэў, а шматлікія мадэлі, закладзеныя ў аснову старога кодэкса, паказалі сваю безгрунтоўнасць.

    Прадстаўніца па адукацыі Вольга Шпарага займаецца аналізам новай рэдакцыі Кодэкса па адукацыі – папярэдняя версія ўжо гатовая.

    Апошнія навіны