• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык – пра тое, як камісія Лукашэнкі хоча змяніць Канстытуцыю

    15 красавіка, 2021

    «Сёння СМІ паведамілі пра тое, якія пытанні, што тычацца выбараў, абмяркоўвае канстытуцыйная камісія, і якія падыходы яна прапаноўвае.

    Камісія прапануе замацаваць у канстытуцыі права голасу для грамадзян ад 20 да 70 гадоў. Ніжні парог у 20 гадоў практычна беспрэцэдэнтны. Ва ўсім свеце толькі некалькі юрысдыкцый усталявалі парог ад 20 гадоў і вышэй – Наўру, Тайвань, Бахрэйн, Аман, Самоа, Такелаў, Тонга, Сінгапур, Малайзія, Кувейт, Ліван і Камерун. У ААЭ галасаваць можна толькі з 25 гадоў, ды і то не ўсім. Ні ў адной краіне-ўдзельніцы АБСЕ парог не ўстаноўлены вышэй за 18 гадоў, а ў некаторых ужо паніжаны да 17 або нават 16.

    Верхні парог наогул практычна не мае прыкладаў у свеце, што нядзіўна, паколькі гэта супярэчыла б фундаментальным міжнародным стандартам. Міжнароднае права загадвае, што абмежаванні «павінны грунтавацца на аб'ектыўных і разумных умовах». Максімальны ўзрост да такіх не адносіцца.

    Прапануецца таксама зняць некаторыя абмежаванні для грамадзян, якія знаходзяцца пад вартай да суда – даць ім магчымасць прагаласаваць. Гэта слушная прапанова і адпавядае рэкамендацыям БДІПЧ АБСЕ. Вядома, застаецца адкрытым пытанне, як будзе забяспечаная свабода волевыяўлення такіх грамадзян, улічваючы, што яны знаходзяцца пад вартай.

    Адносна права вылучэння кандыдатаў, камісія прапануе прадаставіць такое права толькі партыям і грамадзянам (шляхам збору подпісаў). Вылучэнне кандыдатаў ад працоўных калектываў – анахранізм, ад якога даўно пара было пазбавіцца. Але вось з партыямі ёсць адно «маленькае» пытанне – каб вылучаць кандыдатаў, партыі трэба мець рэгістрацыю, а гэта далёка не так проста. Увогуле, ідэя мае права на існаванне, але без магчымасці свабодна ўтвараць партыі – гэта мала адрозніваецца ад вылучэння кандыдатаў падкантрольнымі працоўнымі калектывамі.

    Пры вылучэнні кандыдатаў грамадзянамі вялікую ролю будзе адыгрываць збор і праверка подпісаў. Паглядзім, ці будуць у ЦВК прапановы аб тым, як правяраць подпісы сумленна і празрыста. Папярэдні падыход ЦВК паказаў, што не важна, хто падпісваецца, важна – хто і як правярае.

    Але галоўнае – камісія зноў праводзіць абмеркаванні і выносіць праекты ўпотай ад народа. Не пытаючыся нашай з вамі думкі, яна прапануе папраўкі, якія не вырашаюць палітычнага крызісу ў краіне – а толькі яшчэ больш абмяжоўваюць свабоду выбару беларусаў.

    Вырашыць гэты крызіс могуць новыя празрыстыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І праекты палажэнняў для правядзення сумленных выбараў нават у межах дзейснага закона апублікаваныя на сайце Святланы Ціханоўскай. Мы чакаем вашыя каментары!».

    Апошнія навіны