• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала далучацца да «Рабочага руху» праз платформу

    15 красавіка, 2021

    Што такое «Рабочы рух»?

    «Сёння працаўнікі публічна запусцілі платформу для каардынацыі дзеянняў «Рабочы рух». Дзякуючы ёй кожны зможа ўдзельнічаць у працоўным руху, адпраўляць і атрымліваць інфармацыю па сваім прадпрыемстве.

    Але «Рабочы рух» – не толькі платформа. У першую чаргу гэта людзі. Смелыя і стойкія людзі, якія змагаюцца са сваімі страхамі і сумневамі – бо іх значна прасцей пераадольваць разам.

    Для чаго гэта трэба?

    Непадпарадкаванне і стачкі вельмі палохаюць прадстаўнікоў рэжыму. У жніўні яны былі вымушаныя аб'ездзіць заводы, універсітэты, бальніцы – каб спыніць пратэсты, але дамагліся толькі аднаго адказу: «Сыходзь». Менавіта таму рэжым робіць усё, каб задушыць незалежныя прафсаюзы, працоўны рух і любыя праявы грамадзянскай супольнасці.

    І менавіта таму супрацоўнікі прадпрыемстваў ствараюць «Рабочы рух» – каб ва ўсіх працоўных людзей была адзіная, моцная пазіцыя і свой уласны голас, каб яе агучваць.

    Да руху можа далучыцца кожны: індывідуальны прадпрымальнік і айцішнік, настаўнік і студэнт, дзяржслужбовец і транспартнік, працоўны культуры і спартовец, медык і будаўнік, працоўны ЖКГ і вайсковец – абсалютна ўсе працоўныя людзі Беларусі.

    Як далучыцца да руху?

    – Зарэгістравацца на платформе https://www.stachka.org. Ніякай асабістай інфармацыі не спатрэбіцца, а ўсе дадзеныя шыфруюцца пры ўваходзе.

    – Аб'ядноўвацца з калегамі і знаёмымі, атрымліваць інфармацыйную рассылку з інструкцыямі з бота https://t.me/stachka_by_bot і дзейнічаць.

    – Дасылаць ў тэлеграм-бот https://t.me/ruh_connect_bot інфармацыю пра тое, што адбываецца на вашым месцы працы.

    Усё гэта дазволіць нарошчваць рух і рыхтавацца да агульнанацыянальнай стачкі.

    Як гэта дапаможа цяпер і ў будучыні?

    Гэтая барацьба не толькі за цяперашняе, але і за будучыню. Бо рух дапаможа нам адстойваць свае грамадзянскія і працоўныя правы і пасля перамогі. Разам працоўныя, лекары, выкладчыкі і ўсе ўдзельнікі руху змогуць дамагчыся перагляду калектыўных дамоў ці скасаваць кароткатэрміновую кантрактную сістэму, якая выкарыстоўваецца для рэпрэсій.

    Каб усё гэта стала рэальнасцю, дзейнічаць трэба ўжо зараз. Не чакайце ўдалага моманту, аб'ядноўвайцеся ўжо сёння. Далучайцеся да «Рабочага руху», падтрымлівайце адно аднаго і не бойцеся прасіць пра дапамогу беларусаў унутры краіны і ў дыяспарах – паверце, вам гатовыя дапамагаць.

    І памятайце – нам разам будаваць новую Беларусь, і ніхто не зробіць гэтага за нас».

    UPD. Менш чым за гадзіну працы сайт платформы быў заблакаваны, але ён даступны ўсім праз VPN.

    Апошнія навіны