Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся да футбольных федэрацый Еўропы і Азіі, каб пазбавіць зборную Беларусі па футболе магчымасці гуляць на нейтральных палях (у Беларусі ўжо забаронена). Фонд працуе над забаронай у сувязі з рэпрэсіямі ў беларускім футболе.
- Супольнасць сумленных дзяржслужбоўцаў пачынае адпраўку калектыўнага звароту ў МЗС замежных краінаў. Больш падрабязна – па спасылцы.
- Пра адмову ад паказу рэкламы ў прапагандыстаў заявіў нямецкі вытворца лекаў і Бадаў Dr. Theiss. Гэта вынік ціску беларусаў і НАК на еўрапейскія кампаніі.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларускі добраахвотніцкі рух расце і набірае абароты – абвешчана пра фармаванне яшчэ аднаго беларускага падраздзялення ва Украіне. Ім стаў полк «Пагоня» у складзе Інтэрнацыянальнага Легіёна.
- Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляе пра тое, што Чэхія змяняе заканадаўства – цяпер беларусы змогуць атрымаць віды на жыхарства ў гэтай краіне. Сувязь з чэшскім МЗС падтрымліваў Офіс Ціханоўскай, беларусы Чэхіі актыўна ціснулі на ўрад.
- Беларусы распаўсюджваюць улёткі пра тое, як вайскоўцы могуць здавацца ў палон украінцам. Вы можаце далучыцца, спампаваць і раздрукаваць улёткі для распаўсюджвання можна тут.
- Каардынатарка Free Belarus Center Паліна Бродзік і актывісты з розных гарадоў распавялі пра тое, як беларусы дапамагаюць украінцам падчас вайны.
- Медыкі Жаночага Ветэранскага Руху падзяліліся ведамі з ротнымі парамедыкамі і чальцамі мабільных групаў батальёна Каліноўскага.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.