• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Зварот Офіса Ціханоўскай да беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне ці разглядаюць магчымасць прыезду ва Украіну

    15 лютага, 2022

    У сувязі з магчымымі ваеннымі дзеяннямі з боку Расіі Офіс рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ва Украіне ці разглядаюць магчымасць прыезду ва Украіну:

    – часова ўстрымацца ад паездак ва Украіну. Ужо адбыліся шматлікія выпадкі затрымання беларусаў на памежных пераходах і ў аэрапортах. На жаль, Офіс не можа паўплываць на рашэнні памежнай службы Украіны;

    – калі вы з'яўляецеся прадстаўніком беларускай прыватнай кампаніі, СМІ ці НДА, якія працуюць у Кіеве ці Чарнігаве, рэкамендуем разглядзець магчымасць часовага перамяшчэння ў заходнюю частку Украіны, напрыклад, у Львоў, дзе ўжо працуе шэраг беларускіх арганізацый і ёсць падтрымка з боку горада;

    – разглядзець варыянт часовай рэлакацыі ў краіны Шэнгенскай зоны/Еўрапейскага саюза або Грузіі, дзе таксама знаходзіцца вялікая колькасць беларусаў-рэлакантаў. Па візу можна звярнуцца ў консульствы Польшчы, Літвы, Латвіі ці іншых краін, пакуль яны працуюць у рэгулярным рэжыме;

    – прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў, правяраць інфармацыю, не паддавацца дэзінфармацыі.

    Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з прадстаўнікамі ўрада Украіны па пытаннях беларусаў ва Украіне. Офіс працягвае адсочваць сітуацыю і ў выпадку атрымання дадатковай інфармацыі будзе аператыўна размяшчаць яе на сваіх афіцыйных каналах.

    Апошнія навіны