У чацвер, 9 снежня, а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вэбінар з сінхронным перакладам на беларускую мову па тэме «Адукацыя ў Беларусі і адукацыйныя праекты для беларусаў у ЕС: перспектывы найбліжэйшай будучыні».
Мадэратарка:
- Алена Карасцялёва, прафесарка міжнароднай палітыкі; дырэктарка Глабальнага еўрапейскага цэнтра, Кенцкі ўніверсітэт
Спікеры:
- Таццяна Шчытцова, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі
- Андрэй Ягораў, палітолаг; генеральны дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
- Берэнд дэ Гроат, кіраўнік аддзела супрацоўніцтва прадстаўніцтва ЕС, Еўрапейская служба знешніх сувязяў – Мінск.
- Цімафей Малахоўскі, каардынатар праекта «Сумленнага ўніверсітэта» *Сумленных людзей
Падчас вэбінару абмяркуюць:
– Што робяць ЕС і ЗША для падтрымкі беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных?
– Якім чынам павінна фармавацца супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Беларуссю і іншымі краінамі?
– Ці варта дэмакратычным краінам супрацоўнічаць з беларускімі дзяржаўнымі ўніверсітэтамі?
– Як павінны выглядаць праграмы падтрымкі беларускіх студэнтаў, настаўнікаў і даследчыкаў?
Дыскусія адбудзецца ў анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.