Абмяркоўвалі:
– легалізацыю беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь, а цяпер пакідаюць Украіну;
– Антываенны Рух – беларусы Украіны лічаць, што трэба больш актыўна паказваць, як наш народ дапамагае Украіне;
– падтрымку беларусаў у самой Украіне, у т.л. інфармацыйную.
Таксама беларусы Кіева распавялі, як зараз валанцёраць і дапамагаюць украінцам, працуюць супраць прапаганды і даносяць праўдзівую інфармацыю да людзей нашых краінаў.
Акрамя таго, сёння прайшла сустрэча з беларускай бізнес-супольнасцю ва Украіне. Іншыя падрабязнасці расказвае Валер Кавалеўскі.