• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская – пра безвыбары: «Не дайце рэжыму падмануць сябе і сваіх дзяцей»

    23 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Рэжыму недастаткова падманваць дарослых – ён спрабуе ўлезці ў галовы да нашых дзяцей. Учора я ўбачыла, як школьнікаў малодшых класаў прывялі на ўчасткі, каб уцягнуць «у грамадска-палітычнае жыццё краіны». Мы ж увесь час чуем ад прадстаўнікоў рэжыму, што дзеці па-за палітыкай, але ці так гэта? Вы ўсё бачыце самі.

    Я звяртаюся да кожнага з бацькоў: абараняйце дзяцей ад прапаганды. Не адпускайце іх на рэжымныя мерапрыемствы. Бо яны толькі вучацца крытычна ацэньваць рэальнасць – і кожны дарослы для іх па змаўчанні аўтарытэтны. Не дазваляйце рэжыму гэтым карыстацца!

    Дарагія беларусы, я яшчэ раз хачу агучыць пазіцыю адносна безвыбараў. Тое, што зараз адбываецца ў краіне, немагчыма назваць выбарамі. Гэта палітычны фарс і імітацыя. Таму я заклікаю вас ігнараваць паход на ўчасткі. Калі ж вас прымушаюць галасаваць, прагаласуйце супраць усіх кандыдатаў. А 25 лютага застаньцеся дома і паглядзіце марафон «Абіраю Новую Беларусь» на YouTube.

    Я ўпэўненая: прыйдзе час, калі наш актыўны ўдзел пацягне за сабой рэальныя перамены. Але зараз варта правесці час з карысцю для сябе і для сваіх дзяцей, а не для рэжыму».

    Апошнія навіны