Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- 7 міжнародных кампаній афіцыйна пацвердзілі прыпыненне дзейнасці ў Беларусі нароўні з Расіяй падчас кампаніі НАК «Ні цэнта на вайну».
- Прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў сумесна з дэлегацыяй Офіса Святланы Ціханоўскай наведаў з працоўным візітам Украіну. Падчас візіту праведзеныя шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі сілавых ведамстваў Украіны (Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі Украіны), на якіх праведзены абмен наяўнай інфармацыяй, прадстаўленыя магчымасці па барацьбе з расійскім агрэсарам, наладжаны працоўны кантакт па напрамках дзейнасці.
- Гомель пратэстуе супраць акупантаў.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы стварылі сацсетку для людзей, гатовых дзейнічаць, і для аб'яднанняў. У адрозненне ад звыклых сацсетак, галоўнае ва Freeunion.online – прылады для сумеснай працы і празрыстасць працы аб'яднання. Нароўні з ананімнасцю яго ўдзельнікаў.
- На сустрэчы працоўнай групы па праблемах беларусаў у Польшчы агучылі прапановы па працы. Яны прынятыя ў працу МУС Польшчы. Намеснік міністра Барташ Градзецкі заявіў, што ўсе беларусы, якія прыбылі з Украіны, знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы легальна і не павінны баяцца за сваю бяспеку.
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Наталля Хершэ і дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Собалеў.
- «Белыя халаты» таксама правялі стрым. Медыкі расказалі пра медыкаў на вайне і пра тое, з чым сутыкнуліся лекары падчас баявых дзеянняў.
- У Гомелі распаўсюджваюць антываенныя ўлёткі. Спампаваць іх можна тут.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.