Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Harvard Advocates for Human Rights заклікае рэжым спыніць пераслед адвакатаў і неадкладна вызваліць Максіма Знака, Аляксандра Капшуля і Ігара Мінца – адвакатаў, асуджаных за прапаганду дэмакратыі.
- Беларусы Быдгашча выйшлі на акцыю з беларускімі і ўкраінскімі сцягамі, каб нагадаць пра прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 года.
- З 1 студзеня 2021 года фонд BYSOL дапамог 346 сем'ям палітвязняў на суму 210 798 еўра. Грошы збіраліся ў якасці ахвяраванняў, частка сродкаў была прыцягнутая з дапамогай партнёраў, спонсараў і нават дабрачынных аўкцыёнаў. Часцей за ўсё выплаты ішлі на ежу, перадачы і лекі.
- Беларусы Вільні выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- У Адэлаідзе адбыўся дабрачынны канцэрт Stand with Ukraine, арганізаваны Асацыяцыяй Украінцаў у Паўднёвай Аўстраліі і Беларускім Культурным Таварыствам у Адэлаідзе. Былі сабраныя больш за A$70,000, якія будуць накіраваныя на гуманітарную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу ва Украіне.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 3 траўня: Лукашэнка заявіў пра тое, што ідзе «біблейская бітва дабра і зла». Усё так, улічваючы, што ва Украіне адбываецца барацьба з «рускім светам».
#інфармацыйныфронт
- Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі распавёў пра стан беларускай незалежнай журналістыкі.
- У сакавіку Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыніла кантакты з афіцыйным Мінскам і цяпер будзе наладжваць адносіны з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі палітычнымі сіламі Беларусі. Валер Кавалеўскі расказаў, як гэта паўплывае на беларусаў і як адаб'ецца на перспектыве вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі.
#BelarusWithUkraine