• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская і Кавалеўскі – чыноўнікам Беларусі: вас выкарыстоўваюць і палохаюць люстрацыямі

    05 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі звярнуліся да дзяржслужбоўцаў, якія працягваюць сваю працу і бачаць, як цяпер звальняюць усіх «ненадзейных» і нелаяльных: «Вы баіцеся, што за вамі прыйдуць спецслужбы. Баіцеся за будучыню, баіцеся за цяперашняе. Вы баіцеся, што ў будучыні вас чакаюць пагалоўныя люстрацыі, пераслед і народная помста. Але мы з вамі ведаем пайменна людзей, адказных за незаконнае ўтрыманне ўлады. Гэта спіс у сотню імёнаў. І паверце, мы не хочам дадаваць туды новыя.

    Няхай кожны з вас замест пытання «калі ж гэта скончыцца?» задасць пытанне: «Што я магу зрабіць, каб гэта скончыць?». Далучайцеся да дзейнасці Офіса Ціханоўскай і НАУ. Адмаўляйцеся парушаць закон.

    Пішыце на нашую пошту [email protected] або ў бот «Дыялог з народам». І тады перамога стане не толькі непазбежнай, але і вельмі хуткай. Памятайце, нам разам будаваць новую Беларусь».

    Апошнія навіны