Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларуская дыяспара Razam у Германіі набыла кэмпер для валанцёраў на ўкраінска-польскай мяжы. У ім ёсць 4 спальныя месцы, душ і міні-кухня, што дазваляе валанцёрам адпачываць пасля зменаў.
- У Крызісным Цэнтры ЦБС працуе гарачая лінія для людзей, якія экстрана эвакуяваліся з Украіны і Беларусі ў Польшчу і маюць патрэбу ў жыллі. Лінія працуе з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 18:00. Нумар лініі +48 604 111 288. Падрабязнасці тут.
- Грамадскае аб'яднанне Звяно, Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі і Суполка беларусаў у Італіі (Associazione bielorussi in Italia «Supolka») абвясцілі збор грошай на закупку 20 VAC-апаратаў з расходнікамі для чатырох украінскіх бальніц у Кіеве, Крапіўніцкім і вайсковай часткі, якія працягваюць працаваць у ваенны час. Больш падрабязна пра тое, як можна падтрымаць збор – тут.
- Фонд BYSOL адправіў ва Украіну яшчэ адзін аўтамабіль для Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Пірагова.
- Расійскія і беларускія студэнты ў Чэхіі, якія навучаюцца ва ўніверсітэце імя Масарыка ў Брно, запісалі відэа і асудзілі напад Расіі на Украіну.
- Ініцыятывы ДАР і Дапамога адправілі экіпіроўку і рыштунак для добраахвотнікаў з батальёна Каліноўскага.
- Валер Кавалеўскі распавёў пра рэзалюцыю, прынятую Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Яна канчаткова разрывае адносіны з рэжымам і наладжвае сувязь з дэмакратычнымі сіламі. Гэта дазволіць беларусам атрымаць дапамогу. Больш падрабязна – тут.
- Беларускія мастакі малююць у падтрымку Украіны.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 28 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
- Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 28 красавіка: сярод мноства наратываў прапаганды пра вайну ва Украіне з зайздросным патаянствам з'яўляецца інфармацыя пра планы Польшчы вярнуць сабе свае «гістарычныя ўладанні» на тэрыторыі Заходняй Украіны.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Бараўлянаў выказваюцца супраць вайны.
- Мінчане ў Заводскім раёне працягваюць пратэставаць.
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў новы выпуск улёткі з галоўнымі навінамі Гомельшчыны – «Протестный Гомель». Кожны можа спампаваць, раздрукаваць і распаўсюдзіць самвыдат.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine