• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 16 чэрвеня

    17 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларуска арганізавала каворкінг у Берліне для ўцекачоў ад вайны.
    • Каля Віленскага офіса Еўрапейскай Камісіі прайшла акцыя, якая заклікае Еўракамісію даць рэкамендацыю Украіне для атрымання статусу кандыдата на ўступленне ў склад Еўрапейскага Саюза.
    • Беларускі дырыжор Віталь Аляксяёнак, капельмайстар оперы ў нямецкім Дзюсельдорфе, прысвяціў музычны вечар Марыі Калеснікавай.
    • «Беларуская салідарнасць» сумесна з Каардынацыйнай радай і Цэнтрам беларускай салідарнасці 18 чэрвеня правядзе афлайн-семінар па лічбавай бяспецы.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет супраць рэжыму.
    • Партызаны Чыжоўкі выйшлі на акцыю ў падтрымку сумленных адвакатаў.

    #сабатажпрацырэжыму

    #інфармацыйныфронт

    • Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню распавёў пра тое, як беларусы дапамагаюць Украіне і для чаго неабходна было адкрываць прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай у Кіеве.
    • Юры Хашчавацкі, Хація Дэканаідзэ, Каця Глод адказалі на самыя актуальныя пытанні ў антываенным стрыме Анатоля Лябедзькі.
    • Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю тэлеканалу «Київ» распавёў пра беларускае войска і ці нападзе яно на Украіну, што зараз адбываецца ў Беларусі і як рэпрэсуюць беларусаў за ўсё запар.
    • Выйшаў чацвёрты выпуск падкаста «Я остаюсь» пра тых беларусаў, якія, нягледзячы на ​​пагрозы і рэпрэсіі, прынялі рашэнне застацца.
    • Беларусы працуюць над блакіроўкай каналаў прапагандыстаў. Кожны можа далучыцца тут.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны