У гэтую пятніцу, 2 ліпеня, у 19:00 прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі адкажа на пытанні беларусаў па Акце аб вызваленні ад адказнасці і аднаўленні ў правах асоб, якія зведалі пераслед па палітычных матывах. Па сутнасці, гэта ўжо гатовае рашэнне, як вызваліць такіх людзей з турмаў на працягу двух дзён. Каб Акт пачаў працаваць, яго павінен падпісаць лідар Беларусі ў пераходны перыяд.
Дакумент апублікаваны на сайце Ціханоўскай для публічнага абмеркавання:
на рускай мове – https://tsikhanouskaya.org/ru/amnesty/
на беларускай мове – https://tsikhanouskaya.org/be/amnesty/
in English – https://tsikhanouskaya.org/en/amnesty/
Вы можаце прачытаць яго і задаць свае пытанні ў каментарах да гэтага стрыма або ў чат-боце Офіса Ціханоўскай @AskOffice_Bot.
Прамы эфір будзе мадэраваць юрыстка Кабінета прадстаўнікоў Крысціна Рыхтэр.