Да каманды прадстаўніка Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча далучыліся новыя спецыялісты. Гэта:
– Экс-супрацоўнік Рады Бяспекі Беларусі, сузаснавальнік асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), спецыяліст па эканамічным аналізе і рэформах Яўген Буры.
– Спецыялістка па пенсійнай і бюджэтнай рэформах Ірына Сазановіч.
– Прадпрымальнік, сузаснавальнік асацыяцыі ABBA, спецыяліст па абароне і захаванні бізнесу Мікалай Пракоф'еў.
– Спецыялістка па эканамічным аналізе Караліна Саўка.
Ціханоўская разам з эканамістамі абмеркавала сумесныя планы працы і заявіла, што галоўны прыярытэт – гэта беларусы, і людзі павінны разумець, над чым працуе каманда: ад актуальнай позвы на сёння да развіцця эканомікі і падтрымкі для Беларусі з боку дэмакратычных краін у будучыні.