• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Аляксандр Шлык – на Zero Corruption Conference: «У краіне дастаткова прафесіяналаў, каб годна правесці новыя выбары»

    10 чэрвеня, 2021

    Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык выступіў на Zero Corruption Conference. У яго панэлі аб выбарах і ўстойлівасці дэмакратыі ўдзельнічалі Кенет Волак (кіраўнік NED), Аліна Загаруйка (дэпутатка Рады Украіны), Пітэр Эрбен (дырэктар IFES ва Украіне). Мадэратарка: Вольга Айвазоўская (кіраўніца грамадзянскай сеткі Апора, Украіна).

    У сваім выступе Аляксандр Шлык падкрэсліў, што беларусы шукаюць выключна мірны спосаб вырашыць крызіс, якія склаўся, – такім рашэннем могуць быць толькі новыя сумленныя выбары. Адказваючы на   пытанні, Аляксандр адзначыў, што беларусы ўдзелам у выбарах 2020 года ўжо паказалі сваю прыхільнасць ідэалам дэмакратыі, а ў краіне дастаткова прафесіяналаў, каб годна правесці новыя выбары.

    Раней Аляксандр Шлык падрыхтаваў 4 палажэнні аб тым, як правесці новыя выбары:

    Праект палажэння аб фармаванні выбарчых камісій.

    Праект палажэння аб зборы і праверцы подпісаў.

    Праект пастановы аб працы назіральнікаў на выбарах.

    Праект пастановы аб падліку галасоў на выбарах.

    1-2 чэрвеня адбылася Міжнародная канферэнцыя «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі», якую мадэраваў Шлык. У ёй прынялі прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента, кіраўнік ПА АБСЕ і іншыя замежныя і беларускія эксперты. Яны абмеркавалі, якія кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя рэформы выбарчага кодэксу патрэбныя ў нашай краіне і як правесці датэрміновыя выбары прэзідэнта Беларусі.

    Апошнія навіны