ICAN – арганізацыя, якая займаецца праблемай ядзернага ўзбраення і працуе над далучэннем да Дамовы аб забароне ядзернай зброі і яе выкананнем. Ціханоўская ў Офісе прыняла кіраўніцу ICAN і лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру 2017 года Беатрыс Фін, пасля сустрэчы яны на прэс-брыфінгу падзяліліся сваімі пазіцыямі:
Святлана Ціханоўская: «Нелегітымны рэжым заявіў, што можа вярнуць Беларусі ядзерную зброю. Цяпер яны прыбралі са свайго праекта Канстытуцыі палажэнні аб бяз'ядзерным статусе і нейтралітэце. Гэта адкрывае Беларусь для размяшчэння ядзернай зброі, што робіць нас мішэнню ў патэнцыйным узброеным канфлікце. Акрамя таго, адмова ад нейтралітэту можа ўцягнуць Беларусь у чужыя войны. Гэтыя войны не будуць мець нічога агульнага з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі. Мы павінны пазбегнуць гэтага любой цаной.
Мы спадзяемся, што будзем працаваць разам са спадарыняй Фін, ICAN і іншымі міжнароднымі суб'ектамі, каб гарантаваць, што Беларусь застанецца бяз'ядзернай і нейтральнай дзяржавай. Гэта тое, чаго хацелі беларусы ў 1990 годзе. Гэта тое, чаго яны хочуць сёння».
Беатрыс Фін: «Ядзерная пагроза рэальная. Мы заклікаем Аляксандра Лукашэнку спыніць спробы ўнесці папраўкі ў Канстытуцыю, каб пазбавіць Беларусь бяз'ядзернага статусу і разбурыць дэмакратыю, а Расію – абавязацца не пашыраць размяшчэнне ядзернай зброі. Яна не можа быць выкарыстаная ў якасці разменнай манеты».