Аліна Коўшык, беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me. (Вяла першы беларускамоўны кулінарны блог)
Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце?
– Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі
– Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове
– Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.
– Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.
– Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.
Сярод яе стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы.
Сардэчна вітаем у камандзе!