Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці –гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт.
Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць:
- Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета.
- Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах.
- Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады.
- Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку.
- Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
На працягу месяца Кабінет ствараў каманду – і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках – і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.