Сумесная праца і ўзаемадапамога
– 9 жніўня Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы падвялі вынікі года пратэсту ў сумесным відэазвароце, а таксама серыі адкрытых zoom-тэлефанаванняў з беларусамі, дзе кожны мог задаць сваё пытанне. На тэлефанаваннях абмеркавалі, што кожны можа зрабіць, каб дапамагчы Беларусі, а лідары адказалі на пытанні пра свае планы. Па зваротнай сувязі стала зразумела, што такія тэлефанаванні з адкрытай рэгістрацыяй могуць стаць рэгулярнымі.
– Ціханоўская правяла брыфінг на тэму гадавіны выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 і заявіла: «Я ведаю, які выбар беларусы зрабілі год таму. Я таксама зрабіла гэты выбар і ўзяла на сябе адказнасць за яго. Таму колькі б часу і сіл ні запатрабаваў наш шлях да свабоды, я прайду яго разам з беларусамі».
– 10 жніўня прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правялі вялікую сумесную сустрэчу, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, НАК, каманды Цапкалы, «Рабочага руху», ByPOL, а таксама BySol, фонду «Краіна для жыцця», Digital Solidarity, Рады беларускай культуры, Фонду медыцынскай салідарнасці, «Сходу», «Зубр медыя», Задзіночання беларускіх студэнтаў і іншых ініцыятываў. Удзельнікі дамовіліся дзейнічаць разам і ў межах адзінай стратэгіі, падтрымліваць «Рабочы рух» і план «Перамога».
– Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў спецыяльны бот для камунікацыі з дварамі і лакальнымі ініцыятывамі – @dvory_OST_bot. Туды вы можаце напісаць прапановы, просьбы і запыты, прадстаўляючы сваю супольнасць.
– Святлана Ціханоўская распавяла апошнія навіны пра Сяргей Ціханоўскага і заклікала падтрымаць яго ў дзень нараджэння 18 жніўня: лістом, відэа ў сацсетках або данатам на падтрымку сем'яў палітвязняў. Усе спасылкі і падрабязнасці – тут.
Міжнародная праца
– Пасля працоўных візітаў Святланы Ціханоўскай у Вялікабрытанію і ЗША, гэтыя краіны (а таксама Канада) абвясцілі пра ўвядзенне новых, скаардынаваных санкцый супраць рэжыму.
– Пасля сустрэчы з Ціханоўскай падчас яе візіту ў Нарвегію дырэктар Yara заявіў, што кампанія гатовая пераглядзець сваё рашэнне па супрацоўніцтве з «Беларуськаліем» з-за рэпрэсій у Беларусі. Таксама падчас візіту ў Нарвегію Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам краіны ўзняцце тэмы Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН і генеральнай асамблеі ААН, праграму дапамогі беларускім рабочым, ініцыятыву Нарвегіі ў правядзенні канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі.
– Напярэдадні пачатку навучальнага года ініцыятыва INeedHelpBy і фонд «Краіна для жыцця» запусцілі праграмы, каб дапамагчы сабраць у школу дзяцей рэпрэсаваных і зняволеных беларусаў. Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да абедзвюх праграмах.
– Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі ў вялікім інтэрв'ю распавёў пра працу адваката ў часы прававога дэфолту, пераезд у Офіс Святланы Ціханоўскай і дзеючых суддзяў і пракурораў, якія разумеюць, што робяць.
– Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч патлумачыў, наколькі сур'ёзна новыя санкцыі ўдараць па рэжыме і яго памагатых.
– Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю і матэрыялах беларускіх і замежных выданняў распавяла пра тое, як апошні год змяніў беларусаў – і якім коштам даюцца гэтыя змены: CNN (ЗША), Financial Times (ЗША), The Guardian (Вялікабрытанія), The Independent (Вялікабрытанія), Суразмоўца (Расія), Mail+ (Вялікабрытанія), Repubblica (Італія), Газета Выборча (Польшча), The Guardian (Вялікабрытанія), APNews (Міжнароднае агенцтва навін), POLITICO (Еўропа).