• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская распавяла пра Сяргея Ціханоўскага і заклікала падтрымаць яго ў дзень нараджэння

    12 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «Мяне вельмі часта пытаюцца: «Святлана, як там Сяргей?» – і кожны раз сэрца сціскаецца ад таго, як мала я цяпер магу даведацца і расказаць пра аднаго з галоўных людзей у маім жыцці.

    Сяргей Ціханоўскі ўжо больш за год у турме. Ён заўсёды быў чалавекам дзеяння, памногу працаваў. Але зараз галоўная праца адбываецца ў яго ўнутры. Ён піша песні і сцэнары для фільмаў, пастаянна чытае. Кажа, што прачытаў шматтомнікі Салжаніцына, Хемінгуэя, поўны збор твораў Лук'яненкі і Стругацкіх. Ён перадае мне і нашым дзецям пасланні – і па іх становіцца ясна: гэта ўсё той жа моцны і рашучы, але цяпер яшчэ больш устойлівы і мудры Сяргей.

    Нядаўна яму, як і шматлікім палітвязням, прыйшоў ліст з нагоды прашэння аб памілаванні. Ён нават не стаў на яго адказваць. Адвакату сказаў, што можа па гэтай нагодзе толькі прывесці цытату з Салжаніцына: «Палітычны зняволены – гэта той, у каго ёсць перакананні, адрачэннем ад якіх ён мог бы атрымаць свабоду. У каго такіх перакананняў няма – той палітычная шпана».

    Вы памятаеце, адзінае «злачынства» Сяргея – тое, што ён патрабаваў праўды, свабоды і захавання законаў. І зараз, праз год, мы – Сяргей і Святлана Ціханоўскія – па-ранейшаму перакананыя, што рэжым спыняць менавіта праўда, свабода і закон».

    18 жніўня ў Сяргея Ціханоўскага дзень нараджэння. Каманда Святланы Ціханоўскай разам з медыя і фондам «Краіна для жыцця» запускаюць тыдзень салідарнасці з Сяргеем.

    • Вось што можа зрабіць кожны беларус:

    – Апублікуйце фота Сяргея або з Сяргеем у сваіх сацсетках і напішыце, чаму вас навучыў ці чым натхніў Ціханоўскі.

    – Напішыце Сяргею ліст і запішыце відэа, зачытаўшы на ім ліст ад Сяргея. Адзначайце Святлану Ціханоўскую і «Краіну для жыцця», калі хочаце, каб яны зрабілі рэпост.

    Падпішыцеся на каналы «Краіна для жыцця» і падтрымайце іх Фонд, які дапамагае палітвязням і іх сем'ям.

    Замоўце паштоўку з абмаляванай рукой Сяргея ў праекта «Вольныя паштоўкі» (вы робіце данат – і можаце выбраць паштоўку, якая адправіцца да вас). Усе атрыманыя сродкі пойдуць на адпраўку лістоў палітвязням праз сайт https://vkletochku.org.

    Апошнія навіны