• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да праграмы дапамогі дзецям палітвязняў ад @ineedhelpby

    15 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «Прама цяпер у Беларусі 73 палітзняволеныя жанчыны. Сярод іх ёсць і зусім юныя – 19-гадовая Сафія Малашэвіч, 19-гадовая Анастасія Булыбенка ці 20-гадовая Яна Арабейка. Ёсць і тыя, якіх дома чакаюць маленькія дзеткі – як маці ў дэкрэце Таццяна Звярко, актывістка Антаніна Канавалава або шматдзетная мама Вольга Залатар.

    У турме без віны знаходзіцца і шмат, вельмі шмат бацькаў. Эдуард Пальчыс ніколі не бачыў сваю дачку, таму што яна нарадзілася ўжо пасля арышту таты. Аляксандр Васілевіч не можа абняць сваю дачку, таму што яна з'явілася на свет праз тры месяцы пасля яго арышту. Сын Віктара Бабарыкі – Эдуард – ужо больш за год знаходзіцца ў турме. На днях арыштавалі Дзмітрыя, сына забітага сілавікамі Генадзя Шутава.

    У Беларусі зараз тысячы дзяцей не бачаць сваіх бацькаў або маці. Тысячы сем'яў спрабуюць выжываць ва ўмовах, калі адзін з чальцоў сям'і за кратамі. У такіх умовах іх падтрымліваюць беларусы, таму што салідарнасць – гэта тое, чым людзі адрозніваюцца ад бяздушнай рэпрэсіўнай машыны.

    Праект @ineedhelpby ужо шмат месяцаў дапамагае сем'ям з прадуктамі, а зараз дапаможа з набыццём канцылярскіх тавараў, каб сабраць дзяцей у школу. Далучайцеся да гэтай праграмы дапамогі, дапамажыце сем'ям зняволеных па палітычных прычынах. Салідарнасць беларусаў ужо год дапамагае нам ратаваць тых, каму асабліва патрэбная дапамога, – і, я ўпэўненая, салідарнасць дапаможа і ў гэты раз».

    Як можна дапамагчы дзецям палітвязняў?

    – Адпраўце ў тэлеграм-бот @INeedHelpBY_bot каманду /school.
    – Напішыце колькасць канцылярскіх набораў, якую вы гатовыя набыць для сям'і.
    – Усе неабходныя тавары ўжо сабраныя, вам проста трэба дадаць іх у кошык і аплаціць.

    Апошнія навіны