• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 9 жніўня Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмакратычных сіл правядуць адкрытыя анлайн-сустрэчы з беларусамі

    08 жніўня, 2021

    Сустрэчы пройдуць у фармаце трох адкрытых Zoom-тэлефанаванняў, на якіх Святлана Ціханоўская, дэмакратычныя сілы і беларусы падвядуць вынікі года нашага пратэсту. Вы можаце зарэгістравацца на тое тэлефанаванне, якое падыходзіць вам па часе:

    15:00 – 15:30 (спасылка на рэгістрацыю);
    16:00 – 16:30 (спасылка на рэгістрацыю);
    18:30 – 19:00 (спасылка на рэгістрацыю).

    Для таго, каб усім ахвочым хапіла часу, удзел у тэлефанаванні прымуць тыя, хто прайшоў папярэднюю рэгістрацыю. У мэтах бяспекі ўдзельнікаў і захавання таймінгу на сустрэчы будуць зарэгістраваныя першая 1000 тых, хто падалі заяўкі.

    Ва ўсіх трох сустрэчах прымуць удзел абраная лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч, прадстаўнік ByPol і плана «Перамога» Алег Талерчык, сузаснавальнік «Рабочага руху» Юры Рававы. Іншыя лідары дэмсілаў будуць далучацца па меры магчымасці. Кожны з іх зможа адказаць на пытанні ў рэжыме рэальнага часу.

    Чым кожны беларус можа дапамагчы пратэсту ўжо зараз?

    – Далучыцца да «Рабочага руху».
    – Далучыцца да плана «Перамога».
    – Спампаваць і распаўсюдзіць сумленныя пратаколы з выбараў 9 жніўня 2020-га.

    Апошнія навіны