• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская – пра новыя санкцыі супраць рэжыму: Вялікабрытанія, Канада і ЗША аб’ядналі намаганні для дапамогі Беларусі, як самі беларусы – год таму

    09 жніўня, 2021

    Сёння Вялікабрытанія, Канада і ЗША абвясцілі пра ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму. Яны закранаюць фінансавую і нафтахімічную галіны, уключаючы калійныя ўгнаенні, а таксама кампаніі і бізнесменаў, якія падтрымліваюць рэжым.

    Тыдзень таму завяршыліся працоўныя візіты Святланы Ціханоўскай у ЗША і Вялікабрытанію. На перамовах у Лондане і Вашынгтоне Ціханоўская падымала пытанне ўвядзення новых скаардынаваных санкцый і ліквідацыі шчылін для абыходу абмежаванняў. І сённяшнія заявы – гэта хуткая рэакцыя гэтых краін на дзеянні рэжыму.

    Ціханоўская: «Я радая, што зараз нашыя міжнародныя партнёры аб'ядналі намаганні, як беларусы аб'ядналіся год таму – дзеля агульнай мэты. Такія навіны, асабліва ў гэтую дату, – паказчык прынцыповай і скаардынаванай пазіцыі дэмакратычнага свету ў адносінах да крызісу ў Беларусі. І галоўная ўмова адмены санкцый – гэта вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах, і новыя свабодныя выбары ў Беларусі».

    Санкцыі ЗША, Канады і Вялікабрытаніі – гэта інструмент знешняга ціску. Кожнаму беларусу даступныя рычагі ўнутранага ціску:

    – Далучыцца да «Рабочага руху».
    – Далучыцца да плана «Перамога».
    – Спампаваць і распаўсюдзіць сумленныя пратаколы з выбараў 9 жніўня 2020-га.

    Апошнія навіны