Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай нагадвае пра адукацыйную стыпендыю для беларусаў, якую можна атрымаць ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку».
Праграма пад патранажам Святланы Ціханоўскай запусцілася ў кастрычніку і кампенсуе €11 000 на атрыманне ступені бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях, у тым ліку па бізнес-менеджменце, прадпрымальніцтве, праве, турызме і інжынерыі.
Падрабязнасці і карысную інфармацыю пра стыпендыю, умовы яе атрымання, а таксама акадэмічныя праграмы вы знойдзеце па спасылцы. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2024. Поспехаў!