• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прыняла тэлефанаванне міністра замежных спраў Славакіі

    10 мая, 2021

    Міністр замежных спраў Славакіі Іван Корчак патэлефанаваў Ціханоўскай з Брусэля, дзе праходзіць пасяджэнне міністраў замежных спраў краін ЕС.

    Корчак паведаміў, што падчас пасяджэння ўздымалася тэма Беларусі і прыняцця Усёабдымнага плана дапамогі ЕС для Беларусі – і Славакія падтрымлівае гэтую ініцыятыву. Нагадаем, на мінулым тыдні Ціханоўская накіравала кіраўнікам МЗС краін ЕС ліст з заклікам прыняць і апублікаваць гэты план.

    Святлана Ціханоўская на тэлефанаванні з міністрам замежных спраў Славакіі заявіла, што чацвёрты пакет санкцый, які цяпер у стадыі абмеркавання, дапаможа ў ціску на рэжым, каб спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог пра новыя выбары.

    Таксама Ціханоўская падзякавала міністру Корчаку за падтрымку беларусаў з боку Славакіі, за праграмы дапамогі для рэпрэсаваных беларусаў, незалежных медыя, навукоўцаў. І падкрэсліла, што вельмі важна правесці саміт Усходняга партнёрства-2021 без нелегітымнага Лукашэнкі і з удзелам лідараў дэмакратычных сілаў Беларусі.

    Ціханоўская і Корчак ужо сустракаліся ў кастрычніку мінулага года падчас візіту беларускай лідаркі ў Браціславу.

    Апошнія навіны