• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская зрабіла рэвакцынацыю

    25 снежня, 2021

    Ціханоўская: «У чэрвені 2021 года я вакцынавалася, днямі – паўторна прышчапілася, бо дактары рэкамендуюць рабіць гэта праз паўгода. Гэта важна, таму што гэта не толькі спосаб захаваць сваё здароўе, гэта яшчэ і клопат пра іншых – бо прышчэплены чалавек з куды меншай верагоднасцю заразіць кагосьці яшчэ.
     
    На днях з'явілася новая справаздача Фонда медыцынскай салідарнасці пра кавід у Беларусі. Сітуацыя вельмі цяжкая. Рэанімацыі загружаныя на 80-90 працэнтаў, прычым у іх паміраюць 6 з 10 чалавек. Афіцыйная статыстыка да гэтага часу страшна скажаецца. Імгненна выправіць гэтую сітуацыю немагчыма. Але яе можна не пагаршаць зараз і вырашыць у доўгай перспектыве. Мы з вясны працуем над тым, каб у Беларусі з'явіліся еўрапейскія вакцыны. І зараз ЕС ужо гатовы выдзеліць больш за мільён бясплатных вакцынаў для беларусаў. Адзіны бар'ер – гэта безадказнасць і бяздзейнасць рэжыму. Але СААЗ ужо вядзе перамовы.

    Я прашу ўсіх памятаць: здароўе – гэта пытанне вашага ўласнага жыцця і нашай павагі і клопату адно пра аднаго. Прышчапляйцеся даступнымі вакцынамі, насіце маскі і захоўвайце сацыяльную дыстанцыю. Беражыце сябе і будзьце здаровыя».

    Апошнія навіны