• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала з еўракамісарам Оліверам Варгеліем дастаўку еўрапейскіх вакцын у Беларусь

    12 лістапада, 2021

    Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з еўракамісарам Оліверам Варгеліем з нагоды дастаўкі бясплатных еўрапейскіх вакцынаў у Беларусь. Гэта ўжо другі іх каардынацыйны званок на гэтую тэму, вынікі першага – тут. Яны абмеркавалі, якіх дамоўленасцяў з міжнароднымі арганізацыямі і краінамі атрымалася дасягнуць за два тыдні працы. Праца над дастаўкай вакцынаў працягваецца.

    Ціханоўская: «Пакуль рэжым ладзіць правакацыі на мяжы і гульні з жыццямі людзей, мы не дазволім адсунуць на другі план тое, што тысячы беларусаў паміраюць ад каранавіруса. Мы з еўракамісарам абмяняліся апошнімі навінамі пра вакцыны і магчымасці. Спадзяюся, у нас атрымаецца знайсці выйсце і дапамагчы людзям. Адзінае пытанне – як даставіць і рэалізаваць вакцыны ў Беларусі, і я радая, што Еўропа настроеная рашуча і аптымістычна».

    Офіс Святланы Ціханоўскай просіць вас насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па магчымасці, працаваць з дому. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Апошнія навіны