Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- 19 чэрвеня а 16:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці распачнецца спецыяльны трэнінг, на якім раскажуць, як правільна спыняць крывацёкі.
- Беларусы Львова даставілі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі.
#непадпарадкаванне
- Партызаны Дзяржынска перадаюць палымянае вітанне мясцовым сілавікам.
- Мінчукі Чыжоўкі падтрымалі беларускіх палітвязняў і журналістаў.
- Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет супраць рэжыму.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 14 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 15 чэрвеня: у гэты раз прапагандысты заяўляюць, што НАТА рыхтавалася да нападу на Беларусь. Пра гэта заявіў «дэпутат» Алег Гайдукевіч (але мапу з сабой не прынёс).
#інфармацыйныфронт
- Куратарка праекта Politzek.me Іна Кавалёнак у інтэрв'ю Еўрарадыё распавяла пра тое, ці рэальна дапамагчы палітвязням і іх сем'ям, якія навіны прыходзяць ад палітычных вязняў і ці атрымліваецца падтрымліваць тэму беларускіх палітвязняў на фоне вайны ва Украіне.
- Выйшаў новы нумар газеты «Сем чижей». Спампоўвайце па спасылцы, друкуйце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
#BelarusWithUkraine