Святлана Ціханоўская: «200 дзён таму мы адмовіліся цярпець чалавека, які лічыць, быццам ён наш гаспадар. І мы не памянялі гэтае рашэнне.
Ён прыйшоў 26 гадоў таму і з таго часу патроху адбіраў у нас наш дом – Беларусь. Зачыніў вокны і дзверы. Перапісаў гісторыю. Пераконваў, што мы ні на што не здольныя, што без яго мы прападзем. Непавага да людзей стала сэнсам яго ўлады.
Ён гатовы распрадаць прадпрыемствы, пасады і законы. На гандаль ідзе ўсё: нацыянальная валюта і гісторыя, армія і сілавікі.
Час вярнуць сваё. І зрабіць гэта можа толькі народ. Толькі беларускі народ, сапраўдны гаспадар сваёй краіны, мае права вырашаць лёс Рэспублікі Беларусь».