Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Нідэрландах з аднадзённым працоўным візітам. Яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Маркам Рутэ і міністрам замежных спраў Нідэрландаў Сігрыд Кааг і правяла з імі сумесную прэс-канферэнцыю.
«Рэжым панікуе, гэта факт. Тое, што ён зрабіў з самалётам, з'яўляецца беспрэцэдэнтным учынкам. І гэта доказ таго, што яны панікуюць у сваім бункеры. Мы будзе працягваць ціск і будзем з усіх сіл біць па іх болевых месцах: па іх статусе, па іх становішчы, па іх кішэнях, па ўсім», – заявіў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Марк Рутэ.