• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Ніякага гандлю палітвязнямі»

    03 верасня, 2021

    Ціханоўская: «Зараз у Беларусі 656 палітвязняў, але лік асуджаных па палітычных прычынах у некалькі разоў большы. І гэтыя лічбы растуць з кожным днём.

    У апошнія тыдні з турмаў пачалі выходзіць некаторыя вязні, і кожны новы чалавек на волі – гэта добрая навіна. Але ў той жа тыдзень, калі на волю выйшлі супрацоўнікі Прэс-клуба, была арыштаваная рэдакцыя Белапан. Рэжым спрабуе гандлявацца новымі амністыямі, але ў той жа час працягвае набіраць новых закладнікаў.

    Жыццё тысяч людзей у турмах знаходзіцца пад пагрозай. Журналістка Ксенія Луцкіна не падпісала прашэнне аб памілаванні – яна знаходзіцца ў турме з пухлінай, якая значна вырасла за апошнія паўгода. Ксеніі колюць абязбольвальныя, яна пакутуе ад невыноснага болю. І яна па-ранейшаму застаецца за кратамі.

    64-гадовы лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў захварэў на каранавірус. Да гэтага ў яго былі праблемы з сэрцам і падазрэнне на анкалогію. Ён прайшоў абследаванне, вынікі якога яго сям'і нават не паведамілі. Ад вялікай колькасці лекаў у яго з'явіліся праблемы з ныркамі. Рыгору адмовілі ў пераводзе хаця б пад хатні арышт.

    Нядаўна Арцём Анішчук знік з магілёўскай калоніі. Яго родным папросту не казалі, дзе ён знаходзіцца. Да гэтага Арцём скардзіўся на катаванні, яго пазбаўлялі сустрэч з адвакатам, саджалі ў карцар, трымалі ў камеры з псіхічна хворымі, адзін з якіх напаў на яго. Просьбы пра медыцынскую дапамогу кіраўніцтва калоніі ігнаравала. Каб патрапіць да лекараў, ён праглынуў металічную лыжку. Ніхто не ведаў не толькі яго стан, але і нават дзе ён знаходзіўся. Толькі праз некалькі дзён родныя даведаліся, што яго перавезлі ў Гомель.

    Гэта ўсяго тры гісторыі, але гэта цэлыя тры чалавечыя жыцці. І прама цяпер у турмах сотні і тысячы без віны зняволеных людзей, пра стан якіх мы нічога не ведаем. Менавіта таму мы не дапусцім ніякага гандлю іх лёсамі. На волю павінны выйсці ўсе зняволеныя па палітычных прычынах – без аніякіх умоваў і выключэнняў».

    Апошнія навіны