Ініцыятыва «Честные люди» правяла вялікае расследаванне з удзелам былых чальцоў камісій і супрацоўнікаў дзяржкіравання. Масавы ўдзел беларусаў у выбарах прымусіў многіх чальцоў выбарчых камісій зразумець, што фальсіфікацыі – гэта злачынства. Таму незалежным медыя стала вядома пра тое, як менавіта мясцовыя адміністрацыі фальсіфікуюць вынікі любых выбараў.
На сайце uik.xx2022.org вы можаце знайсці старонку вашай камісіі – і ўбачыць там не толькі тых, хто будзе лічыць бюлетэні, але і тых, хто загадзя рыхтуе патрэбны рэжыму вынік.
Многія ўдзельнікі выбарчых камісій дагэтуль не ўсведамляюць, у якое злачынства іх уцягвае рэжым. Калі на сайце uik.xx2022.org вы знайшлі знаёмых вам людзей – напішыце ім і раскажыце, што яны могуць быць як саўдзельнікамі злачынства, так і сведкамі. Кожны можа дзяліцца інфармацыяй пра фальсіфікацыі з дэмсіламі – інфармацыю збірае тэлеграм-акаўнт @contact2022, створаны «Честными людьми».
Чым больш такіх сведкаў, тым больш сумленных камісій – а чым больш сумленных камісій, тым лепш спрацуе адзіная стратэгія дэмсілаў: перакрэсліць «рэферэндум» і адзначыць сваё дзеянне ў «Голасе».