Сёння беларуская лідарка прыбыла ў Малдову з працоўным візітам па запрашэнні прэзідэнткі Майі Санду.
Гэта першы афіцыйны візіт Ціханоўскай у краіну СНД. На час візіту ў яе запланаваныя сустрэчы з прэзідэнткай Малдовы Майяй Санду, спікерам Парламента Ігарам Гросу і прадстаўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь». Таксама беларуская лідарка возьме ўдзел у Малдоўскім жаночым форуме, каб падкрэсліць ролю жанчынаў у палітыцы і распавесці пра лёсы палітзняволеных беларусак.
«Я з нецярпеннем чакаю абмеркавання нашых агульных еўрапейскіх памкненняў», – пракаментавала Святлана Ціханоўская.