Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі дэмсілаў накіравалі сумесны ліст лідарам ЕС. Лідары дэмакратычных сілаў заклікалі падтрымаць кандыдацтва Украіны, Грузіі і Малдовы ў ЕС, а таксама адлюстраваць у выніковым дакуменце Рады ЕС еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў.
- За год працы платформы «еЗдоровье» да яе далучылася больш за 12 500 пацыентаў і 140 лекараў. На гэты момант у нас прадстаўленыя 64 розныя спецыяльнасці, пералік якіх пастаянна пашыраецца.
- Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева, дзе ён працуе над вырашэннем асноўных праблемаў: замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў, немагчымасць падоўжыць ВНЖ і адказнасць Лукашэнкі за гэтую вайну.
- Фонд BYSOL перадаў аўтамабіль абаронцам Украіны, а таксама 30 накаленнікаў і 30 тактычных пальчатак. Сродкі на яго сабралі беларусы.
- Ініцыятыва ДАР і НКА «Дапамога» закупілі і перадалі 50 турнікетаў для байцоў УСУ.
- Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Meta, TikTok і Google. На сустрэчах абмяркоўвалі прасоўванне беларускага кантэнту і беларускіх медыяў, блакаванне прапаганды і інш.
- Беларусы распрацавалі дапаможнік для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі ці ў турме.
- Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў працоўную сустрэчу з паслом Германіі ў Польшчы Арндтам Фрайтагам фон Лорынгхафенам.
- Беларусы Львова даставілі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі.
- Беларуска арганізавала каворкінг у Берліне для ўцекачоў ад вайны.
- Спрашчэнне міграцыі для беларусаў, выдача візаў, падтрымка еўрапейскай перспектывы Беларусі: такія вынікі візіту Ціханоўскай у Партугалію (на фота). Там яна сустрэлася з прэзідэнтам, кіраўніком МЗС і іншымі палітыкамі, каб не толькі нагадаць пра беларусаў і Беларусь, але і дамагчыся спрашчэння міграцыі.
- Беларусы Лондана, Вільні, Варшавы, Беластока, Торуні, Берліна, Сінт-Ніклааса правялі акцыі ў падтрымку ўкраінцаў, беларусаў і палітвязняў.
#непадпарадкаванне
- Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на пікет у падтрымку палітвязняў і беларусаў.
- У Бараўлянах беларусы правялі пікет у падтрымку Украіны.
- Партызаны Дзяржынска перадаюць палымянае вітанне мясцовым сілавікам.
- Мінчукі Чыжоўкі падтрымалі беларускіх палітвязняў і журналістаў.
#сабатажпрацырэжыму
- BYPOL працягвае распавядаць пра глыбока прагнілую сістэму МУС рэжыму Лукашэнкі. На прыкладзе аднаго з тыповых прадстаўнікоў яны дэманструюць ступень маральнага разлажэння і інтэлектуальнай дэградацыі праваахоўнай сістэмы краіны.
#інфармацыйныфронт
- У новым «Беларусском Вестнике» расказваецца пра тое, як упаў экспарт і імпарт, прыватны бізнес адбіраюць сілавікі, а дэпутаты выступаюць з рэпрэсіўнымі законамі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб дапамагаць тым, хто сумняецца, даведвацца праўду.
- Журналістка «Зеркала» з'ездзіла са Святланай Ціханоўскай у працоўную паездку ў Рыгу і распавяла, якой яна ўбачыла палітыка на высокіх прыёмах і па-за імі.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра тое, як у Беларусі не хапае лекараў і медсясцёр, як беларусы абараняюць Украіну і што вядома пра супрацоўніка «Нафтана», які пайшоў з жыцця.
- Выйшла новая ўлётка «Протестный Гомель»: у ёй распавядаецца пра рэйкавых партызанаў, бамбардаванне Украіны самалётамі, што ўзлятаюць з беларускіх аэрадромаў і «мабілізацыйныя вучэнні» ў Гомельскай вобласці.
- Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню распавёў пра тое, як беларусы дапамагаюць Украіне і для чаго неабходна было адкрываць прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай у Кіеве.
- Беларусы працуюць над блакаваннем каналаў прапагандыстаў. Кожны можа далучыцца тут.
- У @radiosvaboda выйшаў другі сезон падкасту з адным з найбольш вядомых змагароў з COVID і хлуснёй чыноўнікаў – Уладзімірам Мартавым.
#BelarusWithUkraine