• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Еўрапейская перспектыва для Беларусі. Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі дэмсілаў накіравалі сумесны ліст лідарам ЕС

    17 чэрвеня, 2022

    23 чэрвеня Рада ЕС, куды ўваходзяць лідары ўсіх 27 краін-чальцоў ЕС, будуць прымаць рашэнне аб магчымым пашырэнні Еўрапейскага саюза. Лідары дэмакратычных сілаў заклікалі падтрымаць кандыдацтва Украіны, Грузіі і Малдовы ў ЕС, а таксама адлюстраваць у выніковым дакуменце Рады ЕС еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў. Ліст дасланы кіраўнікам Еўрапарламента, Еўракамісіі, усіх краінаў ЕС, Украіны, Малдовы, Грузіі.

    Цяпер размова ідзе не пра сяброўства Беларусі ў ЕС, а пра магчымасць беларусаў выбіраць сваю будучыню пасля сыходу Лукашэнкі – і важна, каб усе дзверы былі адчыненыя. Такая пазіцыя Беларусі заяўляецца ўпершыню.

    Галоўныя фрагменты ліста:

    • Зараз, калі ЕС разглядае заяўкі з нашага рэгіёну, надышоў зручны момант таксама прызнаць і пацвердзіць еўрапейскую перспектыву для Беларусі. Гэта стане асновай для прыняцця рашэнняў аб формах узаемадзеяння паміж беларускім народам і ЕС, што прывядзе да падтрымання бяспечнай, дэмакратычнай і квітнеючай Еўропы.
    • На працягу ўсёй гісторыі Беларусь удзельнічала і рабіла свой унёсак у развіццё Еўрапейскай цывілізацыі. Беларускія гарады рэгуляваліся Магдэбургскім правам, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. – збор законаў, напісаны на беларускай мове, – уводзіў прынцыпы вяршэнства закону і падзелу ўладаў. Шматлікія спробы адрэзаць Беларусь ад Еўропы не мелі поспеху, бо гэта супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам.
    • Украіна займае асаблівае становішча, паколькі яна абараняе сваё суверэннае права на свабоду ўступаць у саюзы – права, у якім Расія прама адмаўляе не толькі Украіне, але і ЕС. Каб прызнаць ролю ўкраінскага народа ў абароне бяспекі Еўропы, мы лічым, што Украіне трэба неадкладна надаць статус кандыдата.
    • Украіна мае патрэбу ў пагадненні, якое ўключае прадказальных суседзяў. Такіх, чыя палітыка будзе вызначацца нацыянальнымі інтарэсамі, заснаванымі на міжнародным праве. Гэта азначае, што ў Беларусі павінна быць еўрапейская перспектыва, якая таксама мусіць быць прызнаная ЕС.

    Поўны тэкст ліста на англійскай мове даступны па гэтай спасылцы.


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны