• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам і кіраўніком МЗС Эстоніі

    22 студзеня, 2021

    Святлана Ціханоўская працягвае працоўны візіт у Талін. Сёння яна правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам і анлайн-тэлефанаванне з міністрам замежных спраў Урмасам Рэйнсалу. Яны абмеркавалі:

    • Сітуацыю ў Беларусі і тое, як міжнародная супольнасць можа падтрымаць беларускі народ;
    •  4-ты пакет санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму, пра які будуць гаварыць на наступным тыдні ў Брусэлі;
    •  Правядзенне пасяджэння Рады бяспекі ААН на тэму Беларусі;
    •  Падтрымку Эстоніяй адукацыйных і медыйных праектаў, ініцыятыў, звязаных з Беларуссю, агулам на 1 мільён еўра;
    •  Правядзенне агульнанацыянальнай вакцынацыі беларусаў пры падтрымцы ЕС.

    Міністр замежных спраў уручыў Святлане Ціханоўскай дзяржаўную ўзнагароду – крыж «за заслугі». Міністр Рэйнсалу адзначыў унёсак Ціханоўскай у барацьбу за свабоду Беларусі.

    Святлана Ціханоўская адзначыла, што ў Таліне няма беларускага помніка або знака, і прапанавала падтрымаць ініцыятыву беларускай дыяспары ў Эстоніі ўсталяваць крыж Еўфрасінні Полацкай у сталіцы – насупраць амбасады Беларусі.

    Падчас сустрэч Святлана заклікала Эстонію далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 7 лютага, які акрэсліць паўгода з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і мірных пратэстаў беларусаў.

    Таксама сёння Святлана Ціханоўская прамовіць на анлайн-сустрэчы Рады бяспекі ААН пра свабоду СМІ ў Беларусі. У дыскусіі будуць удзельнічаць чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік НАУ Павел Латушка, журналіст Белсата Станіслаў Івашкевіч, міжнародны журналіст Гарэт Браўн.

     

    Апошнія навіны