Святлана Ціханоўская прыбыла на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэване
Яна возьме ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі.
Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней з прычынаў бяспекі пра яе візіт у Арменію не паведамлялася.
Гаспадаром саміту з’яўляецца Нікол Пашынян — прэм’ер-міністр Арменіі. У Ерэван таксама прыбылі Эмануэль Макрон — прэзідэнт Францыі, Урсула фон дэр Ляйен — старшыня Еўрапейскай Камісіі, Антоніу Кошта — старшыня Еўрапейскай Рады, Кая Калас — вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, Кір Стармер — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, Уладзімір Зяленскі — прэзідэнт Украіны, Джорджа Мелоні — прэм’ер-міністрка Італіі і многія іншыя лідары. Упершыню ў саміце возьме ўдзел прэм’ер-міністр Канады.
Ціханоўская прадставіць Беларусь на самітах Еўрапейскай палітычнай супольнасці ўжо ў пяты раз.
«Нашая задача — трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі. І менавіта таму я сёння тут».
