Святлана Ціханоўская і Буяр Асмані абмеркавалі крызіс, у якім апынулася АБСЕ, пасля дэструктыўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Раней афіцыйная дэлегацыя Мінска і Расія заблакавалі старшынства Эстоніі ў арганізацыі.
Таксама Святлана Ціханоўская і Буяр Асмані абмеркавалі вынікі справаздачу Маскоўскага механізму і наступныя крокі па яго імплементацыі, а таксама супольныя дзеянні краін АБСЕ на выпадак розных сцэнароў развіцця крызісу ў Беларусі. Ціханоўская прапанавала разглядзець іншыя механізмы АБСЕ, якія б дапамаглі ў вырашэнні беларускага пытання.
Ціханоўская заклікала актывізаваць працу АБСЕ па Беларусі, у тым ліку БДІПЧ у напрамку вызвалення палітвязняў, і маніторынгу палітычна матываваных судовых працэсаў.
Асобную ўвагу прысвяцілі размяшчэнню ядзернай зброі Расіі і знаходжанню расійскіх войск на беларускай тэрыторыі. Ціханоўская падкрэсліла, што ядзерная зброя будзе размешчана ў парушэнне беларускай канстытуцыі і насуперак волі беларускага народа, а значыць яе знаходжанне незаконнае. Беларуская лідарка адзначыла, што ўсе расійскія войскі павінны быць выведзеныя з Беларусі, а міжнародная супольнасць павінна падрыхтаваць максімальна жорсткую рэакцыю на размяшчэнне ядзернай зброі.